Культурна-забаўляльны праект ў межах беларускага народнага свята Івана Купала «Гарадзенскія «Купалачкі» пройдзе каля моладзевага цэнтра «Гродна».
Гаспадарыні-суседкі збіраюцца на свята і запрашаюць гасцей (гледачы, турысты). Госці павінны дапамагчы сабрацца на свята і ... знайсці папараць-кветку.
Каб яе знайсці трэба прайсці ўсе перашкоды і выпрабаванні інтэрактыўнай праграмы «Хто ў доме гаспадар?», гульнёвага танца «Першае, другое і трэцяе кола», «Гарадзенскія кветачкі», «Дагані мяне Пярун», «Паясочак», «Ланцужок» і інш.
Кантраляваць мастацкі настрой будуць вакальны гурт «Фабрычны каларыт», народны ансамбль «Гарадніца».
Усе удзельнікі атрымаюць папараць-кветкі.
А 20 гадзіне — флэшмоб «Спяваем Купалінку разам»