Казкі старой Гародні

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

19 снежня адбудзецца перадсвяточная сустрэча ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка.

Увазе чытачоў прадставяць новую кнігу Андрэя Павача «Легенды не старой Гародні».

Па-сапраўднаму чароўнае выданне, аздобленае фантастычнымі малюнкамі і афортамі вядомага беларускага мастака Івана Русачака, выйшла ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» з нагоды 890-годдзя Гродна. Кніга прысвечана памяці Віктара Юр’евіча Саяпіна.

Больш 200 легенд і паданняў распавядаюць не толькі пра паходжанне гарадскіх тапонімаў або прысвечаныя знакамітым асобам і будынкам, плошчам і вуліцам. Маюцца тут і гісторыі, звязаныя з простымі гараджанамі, якія пераказваліся як анекдоты і нават жахі.

Сабраныя пад адной вокладкай гісторыі падзеленыя на сем раздзелаў: «На гарадзенскай брукаванцы», «Рыцары, дойліды ды… малпачка», «Каралеўскі дом», «Госці. Званыя ды не вельмі», «Людзі ды кветкі з-над Нёмана», «Доўгая, доўгая дарога…», «Нашыя байкі».

У прэзентацыі возьмуць ўдзел аўтар і прадстаўнікі выдавецтва «ЮрСаПрынт».

Прэзентацыя адбудзецца 19 снежня 2018 года ў 18:00 у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка (вул. Сав. Пагранічнікаў, 51/2).

Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Велопробег «За Победу». Другие мероприятия
Гродно вход свободный
11 мая
Суседзi. Другие мероприятия
Августовский канал вход свободный
20 июля
Наизнанку. Другие мероприятия
Тишина 25,00 р
10 мая