18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў.
У Беларусі да гэтага свята прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, падчас якога бясплатна можна трапіць на самыя разнастайныя ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне, а таксама ў замежжы. Ідэя Фэсту – звярнуць асаблівую увагу на помнікі гісторыі і культуры, на тыя аб’екты, якія знаходзяцца ў літаральным сэнсе слова «побач» з жыхарамі гарадоў, вёсак, але застаюцца незаўважанымі.
Сёлета Фэст экскурсаводаў пройдзе 13-14 красавіка.
Рэгiстрацыя ды праграма тут.