Прэзентацыя новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

18 траўня ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін – ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў – ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый – ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага – выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Суседзi. Другие мероприятия
Августовский канал вход свободный
20 июля
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
9 Мая. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая