Запрашаем тых, хто хоча навучыцца здымаць добрае кіно. 12-13 кастрычніка ў «Цэнтры гарадскога жыцця Гродна» адбудзецца цыкл ілюстраваных лекцый «Сто на сто: польскае дакументальнае кіно — 100% знятай рэчасінасці, 100% вобразу і 100% гуку ў кінакадры».
Уваход вольны!
Расповед пра польскае дакументальнае кіно ў кантэксце «авангарду» і «класікі» будзе весціся праз прызму вельмі важнага тэрміну — «сотка», «сто на сто». На жаргоне кінадакументалістаў гэта азначае кінаэпізод, які рэгіструе 100% вобразу і 100% гуку з намерам зафіксаваць «дакументальную праўду».