19 кастрычніка ў Гродна едзе Вандроўная Кнігарня ў госці да сваіх партнёраў Этнакрама «Цудоўня».
Вас чакаюць:
- 14:00 — Вітальнае слова ад гаспадароў «Цудоўні» + Аляксандра Логвінава з прэзентацыяй праекту «Вандроўная кнігарня»
- 14:15 — Майстар-клас перакладчыцы Марыі Пушкінай па мастацкім перакладзе на прыкладзе «Менскай Трылогіі» Сяргея Пясецкага
- 15:00 — Сустрэча з літаратарам і філосафам лаўрэатам Гедройца Ігарам Бабковым
- 16:00 — Пляцоўка для размовы: «Пераклад як мост паразумення». Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павел Касцюкевіч
- 16:30 — Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг
Вандроўная Кнігарня — праект, ініцыяваны Літаратурным домам Логвінаў з мэтай пашырэння сучаснай беларускай літаратуры і іншаземнай літаратуры на беларускай мове.