29 снежня, а 16:00 у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна адбудзецца сустрэча з Янкам Трацяком, аўтарам кнігі «Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя».
Першая палова ХХ ст. з’яўляецца найбольш трагічным перыядам у гісторыі Беларусі. Вырашаўся лёс народаў, якія засялялі беларускую этнічную прастору.
Але, у першую чаргу, вырашалася дзяржаўная, палітычная, эканамічная, культурная і рэлігійна-канфесійная будучыня беларускага народу.
У такой складанай сітуацыі вельмі важным было не толькі заявіць пра свае нацыянальныя патрэбы, але і асэнсаваць сутнасць беларускага шляху,
выпрацаваць тактыку нацыянальнага выжывання, захаваць нацыянальны генафонд, рэалізаваць ідэалы незалежнасці ў сапраўдашнім жыцці і прагназаваць будучыню.