Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў мы запрашаем усіх гродзенцаў і гасцей горада на акцыю Ноч у музеі «У стылі чорна-белага кіно», якая адбудзецца 16 мая ў Новым замку. Пачатак мерапрыемства ў 19:30
Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць перанесціся ў эпоху 20–30-ых гадоў з дапамогай рэтра кінасалона «Cinema», фотаатэлье «Rerto Selfie» і атракцыёну «Рэтрамабіль».
Дрэс-код: будзем рады бачыць вас апранутымі ў стылі 20–30-ых гадоў (адзенне, галаўныя ўборы, аксэсуары).
Квіткі можна набыць у касе музея.
Тэлефон для даведак: +375 (125) 74-33-60.