Школа MediaPro. Як распавесці гісторыю, якая чапляе?

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Гісторыі існуюць з тых часоў, як мы навучыліся размаўляць. Гісторыі прымушаюць нас плакаць, смяяцца або суперажываць. У пошуках добрай гісторыі мы чытаем блогі і медыя, дзякуючы ёй выбіраем «свае» брэнды. А што, калі вам не трэба слухаць гісторыю — вам трэба яе расказаць? Як прыцягнуць увагу да хвалюючай вас праблемы і дапамагчы яе вырашыць? Знайсці аднадумцаў і партнёраў?

Ініцыятыва HrodnaMediaRoom запрашае гарадзенцаў у Школу сацыяльнага сторытэлінга MediaPro.

Чаму будзем вучыцца?

На працягу года мы будзем авалодваць мастацтвам сторытэлінга і яго інструментамі разам з прызнанымі медыяпрафесіяналамі.

Вы даведаеціся:

  • як і дзе шукаць герояў і тэмы, якія чапляюць;
  • як эфектна данесці сваю думку, каб вас пачулі.

Вы навучыцеся:

  • распавядаць гісторыі з дапамогай фота, відэа і аўдыё;
  • авалодаеце інструментамі візуалізацыі дадзеных, прасоўвання і SMM.

А таксама пазнаёміцеся з цікавымі асобамі, якія змяняюць жыццё ў нашым горадзе да лепшага, і знойдзеце аднадумцаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 31 сакавіка ўключна.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел — бясплатны.

Школа MediaPro — праект, які рэалізуецца ў Гродне і Мінску ў партнёрстве HrodnaMediaRoom (Гродна), Association New Group (Мінск) і глабальнай прафесійнай сеткай Digital Communication Network. Больш — на старонцы-візітоўцы Школы ў Гродне.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пошце hrodnamediaroom@gmail.com.

Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
до 28 апреля
9 мая. Программа. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая
1 мая в Коробчицах. Другие мероприятия
Коробчицы 5,00 − 10,00 р
1 мая
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 30 апреля
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая
Alter Ego. Другие мероприятия
27 апреля — 1 мая