У нядзелю на даху ЦУМа ў кавярні «Неба» адбудзецца вечарына традыцыйных танцаў «Рухаемся».
Гэта будзе апошняя ў гэтым сезоне магчымасць правесці рамантычны вечар з відам на гістарычны цэнтр горада.
— Нават калі ты не ўмееш танчыць — прыходзь паслухаць жывую музыку і сагрэцца чымсці смачным у атмасферным месцы, — кажуць арганізатары.
Уваход: free donation.