Тэматычна-абрадавая праграма «Купалле» у Цэнтры рамёстваў «Спадчына» пазнаёміць наведвальнікаў з славянскімі традыцыямі. Купалле — старажытнае свята сярэдзіны лета, звязанае з земляробчым календаром, які ўсхваляе красаванне і ўрадлівасць, яднанне з прыродай, павага да яе прыгажосці і найвышэйшага росквіту. Сплесці вянок, вырабіць ляльку «Купаву», прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць самабытную музыку — усё гэта госці Цэнтра рамёстваў змогуць зрабіць на працягу купальскага вечара.