Біблія князя Радзівіла

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Спектакль «Біблія князя Радзівіла» прысвечаны 500-гадоваму юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага (1515–1565), аднаго з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію.

Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі — Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.).

Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі. 500-годдзе Мікалая Радзівіла Чорнага шырока адзначаецца ў нашай краіне. У лютым 2015 г. РУП «Белпошта» выпусціла спецыяльны юбілейны канверт і марку да юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага, «БелЗнешРэклама» устанавіла па ўсёй краіне дзясяткі білбордаў з выявай яго, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне 2 памятныя манеты «Мікалай Радзівіл Чорны» ў серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы».

Назва спектакля звязана з тым, Мікалай Радзівіл Чорны з’яўляўся адным з лідараў руху Рэфармацыі, што ахапіў нашу краіну ў XVI ст., прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і многія іншыя славутыя постаці айчыннай гісторыі.

Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады з 1551 па 1553 г. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці маладога канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль рыхтуе творчы калектыў пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова.

Аўтар сцэнарыя — кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У. Унучак.

Как важно быть серьезным. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
до 30 июня
Шоу под дождем. Афиша спектаклей
Драмтеатр 55,00 − 65,00 р
22 мая
Доходное место. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
24 мая
Приключения Доктора Д.Д.. Афиша спектаклей
Театр кукол 9,00 − 10,00 р
25 мая — 22 июня
Оранжевый ёжик. Афиша спектаклей
Драмтеатр 10,00 р
25 мая — 22 июня
Свободная пара. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
26 мая — 29 июня
Русалочка. Афиша спектаклей
Театр кукол 9,00 − 10,00 р
26 мая — 30 июня
Слонёнок и Луна. Афиша спектаклей
Драмтеатр 12,00 р
26 мая — 16 июня
Не покидай меня. Афиша спектаклей
Драмтеатр 20,00 р
28 мая — 13 июня
Мужчина и женщины. Афиша спектаклей
Драмтеатр 20,00 р
29 мая — 16 июня
Боинг-Боинг. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
30 мая — 9 июня
Луковица жизни. Афиша спектаклей 1
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
1 июня
Две дюжины алых роз. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
2 — 22 июня
Женитьба. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
7 — 15 июня
Любофф Бальзаминова. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
8 — 28 июня
Демон. Афиша спектаклей
12 — 29 июня
Две Марфуши. Афиша спектаклей
Драмтеатр 10,00 р
15 — 30 июня
Яжпринцесса. Афиша спектаклей
Театр кукол 23,00 − 25,00 р
16 — 28 июня
Фауст. Сны. Афиша спектаклей
19 — 20 июня
Тот самый слонёнок. Афиша спектаклей
Театр кукол 9,00 − 10,00 р
21 июня
Накануне Рождества. Афиша спектаклей
Драмтеатр 19,50 − 20,00 р
23 июня
Кошкин дом. Афиша спектаклей
Театр кукол 9,00 − 10,00 р
29 июня
Уроки для Моники. Афиша спектаклей
Драмтеатр 43,00 − 46,00 р
18 июля
Три мушкетёра (мюзикл). Афиша спектаклей
Драмтеатр 32,00 − 39,00 р
29 августа