П’еса «За двума зайцамі» была напісана ў XIX стагоддзі ўкраінскім пісьменнікам і тэатральным дзеячам Міхайлам Старыцкім.
Нягледзячы на час напісання камедыі, яна будзе сучасная заўсёды. Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з'яўляюцца. Сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і «прасунутым» чалавекам, «джэнтэльменскага» выгляду. Прайграўшыся ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай нявесце Проне Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак, у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за «багатага пана» Голахвостага сваю дачку Галю.
Працягласць: 2 г (з антрактам).
Абмежаванне па ўзросту: 14+