Гарадзенцаў запрашаюць убачыць яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль «Памяць сэрца» i атрымаць моцныя ўражанні і сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да нашай роднай зямлі і яе традыцый.
У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны. На яе плечы ляглі ўсе нягоды. Менавіта жанчына змяніла мужчыну і стала галоўным здабытчыкам, клапацілася пра гаспадарку, выхоўвала дзяцей, з раніцы да ночы працавала на калгасных палях, аддаючы ўсю сябе для будучай перамогі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля «Харошкі».
Тэл.: +375 (152) 33-70-20, +375 (33) 654-06-75.