Вкусные напитки, зимний интерьер и тетради для записок посетителей — отзыв о «Просто кофе»

Была тут аднойчы і нават пісала водгук. Даўно было цікава зноў зайсці, даведацца, што змянілася, і вось надарыўся выпадак.

Вельмі спадабаліся па-зімоваму размаляваныя вокны і лямпа — наогул, месца ля акна было вельмі ўтульным. На падаконніку шмат розных часопісаў і кніг, ёсць некалькі сшыткаў, у якіх можна пісаць што заўгодна (на фота мой надпіс :) і чытаць тое, што пісалі іншыя. Асабліва запамінаюцца нататкі дзяцей, вельмі смешныя. Там нават хлопец з Японіі пакінуў запіску — абзац іерогліфаў, абзац перакладу.

У кавярні вельмі зручныя крэслы і прыемнае святло, атмасфера ўтульнасці і цяпла. Прыбіральня чыстая і акуратная. Бралі латэ і капучына — вельмі смачна. А вось барыста хмурны, але гэта дробязі.

Праз некалькі дзён пасля майго наведвання кавярні я зноў пацягнула туды сяброўку і не расчаравалася. На гэты раз замаўляла какаву з маршмелоў ды ўзбітымі вяршкамі — такая смаката, што хачу яшчэ. Фоткі зрабіць забылася :(

Кофейни — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить