Патрэбна было купіць кавамашыну ў падарунак. Ніяк не магла выбраць, таму што не разбіраюся ў іх. Тэлефанавала ў розныя магазіны горада.
У адным была толькі адна, а астатнія можна было толькі замовіць. У другім кансультант доўга мыкаў мне ў трубку і, напэўна, чытаў з этыкеткі, таму што апісанне розных мадэляу машын зводзілася да «в принципе, хорошая», а мне патрэбны былі адрозненні.
Былі і іншыя месцы, куды я тэлефанавала, але там таксама не было нічога цікавага. Я прымірылася з тым, што прыйдзецца ездзіць па Гродна і шукаць усё самой, як я ні хацела б зэканоміць час.
У нядзелю, 14 студзеня, ужо збіралася ехаць, як мне нагадалі пра «Карону-Тэхна». А я пра яе зусім забылася! Набрала нумар, папрасіла пракансультаваць мяне. Дзяўчына з інфацэнтру доўга шукала патрэбнага чалавека па зале (у трубцы былі чуваць дыялогі супрацоўнікаў), і я ўжо пачала злавацца, як раптам са мной павіталася кансультант Карына (прабачце, пакуль села пісаць водгук, зусім забылася ваша прозвішча).
Я была ўжо крыху раздражнёная, таму, магчыма, ня надта ветліва пачала з ёй размову. Але потым я была ўражана тым, наколькі чалавек разбіраецца ў гэтай сферы. За 5–6 хвілін яна распавяла пра ўсе кавамашыны, якія падыходзілі маім патрабаванням, адразу адказвала на ўсе, нават самыя дробныя пытанні, пракансультавала па зніжках і пакупцы дысконтнай карты. Яна нават узяла лінейку і сказала мне дакладную шырыню і вышыню кожнай машыны! Наогул, вельмі ветлівая і прыемная дзяўчына.
Я рванула ў Карону, набыла ў інфацэнтры дысконтную карту. Тады знайшла Карыну, задала дадатковыя пытанні і рашэнне было прынята. Афармляць пакупку прыйшла прадавец Вольга Буяк (здаецца, правільна пішу прозвішча). Яна паказала ўсё: як мыць машыну, дзе ўключаць, якія месцы часцей забруджваюцца, поўнасцю апісала працэс прыгатавання.
На касе я атрымала зніжку 8 рублёў (карта каштавала 2 рублi).
Вось так павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы. Адміністрацыя, прэмію Вользе і Карыне! :)
Бытовая техника — в каталоге Grodno.in — прим. ред.