Mr. English

Закончыла пачатковы курс англійскай мовы ў 2013 годзе.

Вельмі падабалася пазітыўная выкладчыца Вольга Пацэнка, заўжды ў добрым настроі, усё дапаможа і падкажа.

Не спадабалася тое, што ў адной групе было столькі розных людзей. У кожнага быў свой узровень разумення, свая хуткасць, узрост.

Разумею, што для тога, каб такая хібнасць не ўзнікала, існуюць індывідуальныя заняткі, але апісваю тое, што адчувала, калі вучылася. А адчуванне было такое, што мне ўсё зразумела інтуітыўна, хоць я мову гэтую зусім ніколі не вывучала. У выніку, у канцы курса на душы з'явіўся непрыемны асадак: заплаціць — заплаціла, а новага даведалася мала...

Але гэта ўжо мае асаблівасці, напэўна. Што да самой школы, то ніякіх заўваг не магу ўспомніць.

Курсы и обучение — в каталоге Grodno.in — прим. ред.

Вераніка Паддубіцкая
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить