Аднадзённая выстава «Беларуская дуда» адбудзецца ў абласным палацы творчасці.
Выстава пройдзе ў рамках праекта «Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі» пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША, Этнагістарычнага цэнтра «Явар».
Пасля акрыцця выставы адбудзецца танцавальная вечарына пры падтрымцы Шальмоўскага тэатру ДыГрыза.
Сярэднявечны тэатр камедыянства «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» быў створаны ў 2005 годзе. Каманда тэатру займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай сёння, у XXI стагоддзі, тэатральнай і карнавальнай культуры Эўрапейскага (асабліва Беларускага) Сярэднявечча.
Выстава распачнецца 28 снежня а 17:00 гадзіне па адрасе Каложскі парк, 1 (былы палац піянераў).
t-styl.info
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.