Выстава Алеся Сурава у галерэі «Крыга»

17 февраля 2012 в 10:58 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить
Запрашаем на выставу жывапісу і інсталяцыі Алеся Сурава.
Выстава Алеся Сурава ГроднаАлесь нарадзіўся ў 1960 годзе ў Бярозе-Картузскай, на Палессі.

Скончыў Мiнскае мастацкае вучылішча імя Глебава А.К.

З 1987 г. жыве ў Гродна. За гэты час правёў 9 персанальных выстаў у Гродна, 2 выставы ў Германіі, па адной у Мінску, у Друзкеніках (Літва) i ў Англіі.

Удзельнічаў у шматлікіх праектах у Беларусі і за яе межамі. Штогод удзельнічае ў мастацкіх пленэрах у Польшчы.

З 1995 па 1999 гг. быў галоўным мастаком тэатра лялек у Гродна. Зараз з’яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам у Гродзенскім драматычным тэатры.

У 1998 быў прызнаны лепшым сцэнографам Беларусі.

Сябра саюза тэатральных дзеячаў Беларусі з 1995 г.

Працуе ў галіне жывапісу, дызайна, карыкатуры, інсталяцыі.

Адкрыццё выставы 17 лютага ў 17 гадзін. Шчыра запрашаем!

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.