Выстава да 20-годдзя аб'яднання «Гарадзенскі каларыт»

1 марта 2012 в 08:34
Поделиться
Класснуть
Отправить

У Гародне працягваецца выстава «Гарадзенскі каларыт».

Гарадзенскі каларыт
28 лютага распачалася выстава, прысвечаная 20-годдзю Народнага аматарскага аб'яднання майстроў і мастакоў-аматараў Гродна. Удзел у выставе ўзялі 82 гарадзенскіх майстра. Тут прадстаўлена 407 лепшых экспанатаў іх творчасці, кожны мае свае адметнасці.

Гарадзенскі каларыт
Народнае аб'яднанне майстроў і мастакоў «Гарадзенскі каларыт» адчыняе свае дзверы пры гарадскім цэнтры народнай творчасці ўжо больш за 20 год. Сёння яго калектыў складае каля 180 чалавек. Такое аб'яднанне не мае аналагаў на тэрыторыі Беларусі. За гады свайго існавання «Гарадзенскі каларыт» стаў вядомы не толькі на Гродзеншчыне і ў Рэспубліцы, але і за яе межамі.

Дзякуючы прадстаўленым на выставе экспанатам, дакладна акрэслілася сённяшняе развіццё і спрадвечных відаў народнай творчасці (лозапляценне, ткацтва, вышыўка, мастацкая коўка металу, ткацтва габеленаў, разьба па дрэву, ганчарства), і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі (бісерапляценне, пэчварк, мастацкая апрацоўка скуры, дэкаратыўная апрацоўка шкла). Каларыт выставы дапаўнялі жывапісныя палотны з відамі горада.

Ася Ў., grodno.in

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.