У Гродна на вуліцы Ажэшка аднавілі Дом рамёстваў.
Першапачаткова гэты будынак ўваходзіў ў старажытны раён Гарадніца — гістарычны раён Гродна, створаны па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1765—1785 у вёсцы Гарадніца (зараз цэнтральная частка горада), з мэтаю стварэння культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў.
Гэты будынак — старажытны дом майстра, які з’яўляецца тыповай для XVIII стагоддзя пабудовай і прыкладам манументальнага жытла з новымі для таго часу канструкцыямі.
Менавіта ў гэтым будынку знаходзіўся гродзенскі музей гісторыі гарадніцы і гарадзенскія майстры народнай творчасці рабілі свае выставы да пачатку 2011 года. Музей яшчэ зачынены і чакаецца, што ён адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў напрыканцы сакавіка.
Беларускія рэгіянальныя навіны
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.