Распачаліся працы над рэстаранам «Беласток» у Гродна

7 марта 2012 в 10:33
Поделиться
Класснуть
Отправить

У Гродна распачаліся працы над гістарычным будынкам — былым рэстаранам «Беласток».

Ресторан Белосток в Гродно
Пра будынак распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч:

«Сам будынак узведзены напрыканцы 19-пачатку 20 стагоддзя. Пры пабудове самога будынка адразу было вядома, што ў будынку будзе нейкая ўстанова. Спачатку гэта быў гатэль «Раялью, пазней афіцэрскае казіно. З пункту гледжання гісторыка мяне цікавіць гісторыя і архітэктура гэтага будынка: яго фасадная сценка, балконы. Сам будынак можна аднесці да стылю мадэрн.

Што да гісторыі гэтага будынка ёсць гісторыя пра тое, што ў ім спыняўся будучы прэзідэнт ЗША Эзенхаўэр. Пра гэта піша ў сваёй кнізе гісторык Вацлаў Ануцэвіч.

Вядома таксама і пра тое, што ў перыяд канца 1918-пачатку 1919 года менавіта ў гэтым будынку спыняўся ўрад БНР».

Ресторан Белосток в Гродно
Сучасная гісторыя будынка кажа наступнае: Замежнае прадпрыемства «Фертэко» выкупіла будынак ў 2007 годзе, і па ўмовах аўкцыёну тэрмін уводу рэстарана-гатэльнага комплексу быў намечаны на кастрычнік 2008 года. Але будаўнікі на аб’екце так і не з’яўляліся. За 2 гады ўладальніка двойчы штрафавалі на агульную суму 70 мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень у рэканструкцыю былога рэстарана “Беласток”, якая фактычна павінна была пачацца з сярэдзіны 2009 года, ужо ўкладзена амаль два мільярды рублёў. Архітэктурны праект гатовы, будаўнічы — на ўзгадненні. Акрамя рэстарана ў рэканструюецца будынку адкрыецца і офіс мінскага банка «Абсалют», які фінансуе гэты праект і мае цікавасць да Гродна.

За апошнія тры гады будаўнічыя працы рабіліся толькі наступным чынам: ўсё нутро было знішчана. Ад будынка засталася толькі фасадная сцяна і толькі нядаўна распачатыя працы па пабудове цагляных унутраных перакрыццяў.

Беларускія рэгіянальныя навіны

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

1 комментарий
Alison
9 марта 2012 в 12:15
о, я даже знаю уже основной контингент ресторана ;)