У галерэі «Крыга» распачалася выстава Анатоля Скамарошчанкі «Люстэрка».
30 сакавіка ў гродзенскай арт-галерэі «Крыга» распачалася выстава гродзенскага мастака і дызайнера Анатоля Скамарошчанка. На выставе аўтар прапануе прагляду партрэтны жывапіс.
«Усе людзі, якіх вы сёння бачыце на партрэтах, жывуць у Гродна», — кажа мастак.
«Крыга» ледзь умясціла вялікую колькасць людзей: тут былі і сябры мастака, і яго вучні, і, зразумела, жонка з дзецьмі, гродзенцы, зацікаўленыя культурным жыццём горада, і, вядома, шмат-шмат аматараў з фотаапаратамі.
У куточку прытуліўся джазмен, зрэдку падміргваючы наведвальнікам.
На вернісажы адбылася гульня, пераможцам абяцалі партрэты мастака, але раздалі толькі люстэркі — сімвал выставы. Дарэчы, працягнецца яна да 17 красавіка.
Ася Ў, grodno.in.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.