Пасольства Швецыі запрашае на Фотаконкурс да Тыдня Швецыі ў Беларусі

21 апреля 2017 в 11:51
Поделиться
Класснуть
Отправить

Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе прафесійных фатографаў, фотааматараў і ўсіх тых, хто любіць, наведваў ці марыць наведаць Швецыю. Праект прымеркаваны да Тыдня Швецыі, які пройдзе з 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках Дня Швецыі 3 чэрвеня 2017 года. Фотаконкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Тэмы конкурсу

«Швецыя вачыма беларусаў». Гэта тэма для тых, каму пашчасціла пабываць у Швецыі. Нам цікава даведацца, як Швецыю бачаць беларусы. У рамках катэгорыі прымаюцца фотаздымкі, зробленыя непасрэдна на тэрыторыі Швецыі без тэрміну даўнасці.

«Швецыя ў Беларусі». Нават калі вам не давялося бываць у Швецыі, то напэўна вы можаце знайсці часцінку гэтай краіны ў Беларусі. Што гэта можа быць? Культура, мастацтва, бізнес, тавары, спорт. Дэманструйце сваю фантазію, творчасць ды крэатыўнасць! Для гэтай катэгорыі здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Тэрміны правядзення і умовы ўдзел конкурсу

Фотаработы прымаюцца да 14 траўня 2017 года ўключна.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фотаработы як прафесійных фатографаў, так і фотааматараў.

Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фотаматэрыялу, пададзенага на конкурс. Дасланыя на конкурс работы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод і без узгаднення з аўтарам. Дасылаючы фотаздымкі, аўтар пагаджаецца з умовамі дадзенага конкурсу.

Колькасць работ ад аднаго аўтара: да 3-х паасобных здымкаў і/або 1 серыя (колькасць фотаздымкаў у серыі — не больш за 5) для кожнай намінацыі Фармат файла: jpeg Памер фота: 1400 пікселяў па доўгім боку, аб’ём файла — не больш за 1 Мб. У тым выпадку, калі ваша работа будзе адабраная ў Short-list, неабходна даслаць файл для друку фотаздымкаў 30x45 см Імя файла: на лацініцы прозвішча-імя-нумар.jpeg (прыклад: petrov-vasily-001.jpeg)

Для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з надпісамі, вадзянымі знакамі, любымі рамкамі. Фотамантаж забаронены. Электронны адрас для конкурсных матэрыялаў: з паметкай «Фотаконкурс».

Разам з фотаздымкамі неабходна даслаць інфармацыю: 1. аб аўтары: імя і прозвішча, дата нараджэння, горад, кантактны нумар тэлефона; 2. аб фотаздымку/серыі: назва, апісанне, месца і ўмовы, пры якіх быў зроблены фотаздымак (знята серыя), а таксама любая іншая інфармацыя, якую аўтар лічыць неабходнай для правільнай інтэрпрэтацыі работы.

У кожнай тэме будзе адзначаны пераможца.

Галоўныя прызы

  • 2 білеты на самалёт Мінск — Стакгольм — Мінск ад авіякампаніі «Белавіа», пражыванне ў адным з гатэляў Стакгольма (2 ночы) ад Пасольства Швецыі.
  • Круіз на дваіх Талін — Стакгольм — Рыга ад кампаніі VR Lines.

Пераможцаў вызначыць журы пад старшынствам кіраўніка Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Оберга.

2 і 3 месцы будуць таксама адзначаны памятнымі прызамі.

Лепшыя фотаработы будуць надрукаваныя і прадстаўленыя на выставе ў рамках Дня Швецыі на плошчы Свабоды 3 чэрвеня 2017 года.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.