Разеткі Эра ў «Тэхналогіі святла» — перавагі прэміум-класа па даступных коштах

21 августа 2017 в 10:32 Технологии света
Поделиться
Класснуть
Отправить

Уся лінейка разетак серыі Эра 12 прадстаўлена ў краме «Тэхналогіі святла» (вул. Пушкіна, 31а) па выгадных коштах. Лёгкі і хуткі мантаж, надзейнасць у эксплуатацыі, высокаякасныя матэрыялы, самая шырокая колеравая гама.

Разетка 2P Эра 12

  • 16АХ-250В,
  • Белы і рамка на 1 пост,
  • Кошт за пару — 3,75 руб. (2,89 руб.+ 0,86 руб.).

Разетка 2P Эра 12

  • 16АХ-250В,
  • Алюміній і рамка на 1 пост,
  • Кошт за пару 6,16 руб. (4,36 руб.+1,8 руб.).

Вось тое, што робіць разеткі серыі Эра 12 аднымі з лепшых прадстаўнікоў на рынку ЭУВ (электраустановачных вырабаў):

1.​ Рамачная канцэпцыя — механізмы і рамкі пастаўляюцца асобна, а не ў камплекце, што пры групавым мантажы пазбаўляе ад пераплатаў за лішнія дэталі. Мантаж рамкі на механізм ажыцяўляецца простым націсканнем, без папярэдняга дэмантажу клавішаў ці накладак.

2.​ Універсальнасць рамак — шматмесную рамку можна мантаваць як гарызантальна, так і вертыкальна.

3.​ Аўтаматычныя заціскі забяспечваюць хуткі мантаж і надзейную фіксацыю жылы кабеля ў механізме, без неабходнасці перыядычнага зацягвання, як у вінтавых зацісках.

4.​ Фіксатары модуляў — асаблівасці літога супарта не дазваляюць механізмам ссоўвацца і нахвоствацца адзін на аднаго, што вельмі спрашчае мантаж шматмеснай рамкі.

5.​ Спружынныя кантакты — сталёвы клямар сціскае кантакты, забяспечваючы шчыльны абхоп штыроў вілкі на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі.

6.​ Высокаякасныя матэрыялы — негаручы полікарбанат, даўгавечная фасфарыстая бронза, сплаў срэбра і нікеля.

7.​ Самая разнастайная колеравая гама — 10 асноўных колераў (белы, слановая костка, алюміній, шампань, антрацыт, чорны (глянцавы), графіт, бронза, медзь, перламутр) і 24 варыянта рамак (асноўныя колеры + 5 «пад дрэва»: альха, вішня, дуб, венге, сасна + 9 новых колераў: жоўты, аранжавы, чырвоны, охра, бардо, лайм, зялёны, блакітны, ультрамарын).

8.​ Каляровыя элементы разетак маюць тое ж адценне, што і каляровае пакрыццё — выпадковае пашкоджанне не аголіць белую пластыкавую аснову.

9.​ Накрыўкі на раз’ёмах тэлефонных і кампутарных разетак абараняюць ад пылу і вільгаці.

Наведаўшы краму «Тэхналогіі святла», нават вельмі патрабавальны пакупнік зможа набыць неабходную разетку па добрым кошце і ажыццявіць самыя смелыя дызайнерскія задумкі ў любым з інтэр'ерных стыляў.

Тэхналогіі святла

Адрас: Гродна, вул. Пушкiна, 31, корп. а
Тэлефон: +375 (29) 165-67-97показать телефон

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.