У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар

4 июня 2012 в 11:09
Поделиться
Класснуть
Отправить

На пасаду прызначаная Валянціна Цыганец, якая дагэтуль узначальвала Гродзенскі гарадскі метадычны цэнтр народнай творчасці.

Новый директор Кукольного театра в Гродно
Новая дырэктарка тэатра лялек нарадзілася ў Наваградскім раёне, жыла на Лідчыне.

З адзнакай скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці «музыкант (акардэон, домра), дырыжор народнага аркестра», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыялізацыя — менеджмэнт сацыяльнай і культурнай сферы).

У 2010 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па гісторыі ў ГрДзУ імя Янкі Купалы.

Уваходзіць у Саюз майстроў Беларусі.

Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага году.

Звальненне дырэктара адбылося неўзабаве пасля напісання калектыўнага ліста да міністра культуры, падпісанты якога прасілі звярнуць пільную ўвагу на правядзенне ў будынку тэатра рэстаўрацыйных работ, якія пагражаюць знішчэннем адметнасцяў помніка архітэктуры, і сустрэчы актораў і кіраўніцтва тэатра з старшынём Гродзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам.

Пасля абавязкі дырэктара тэатра выконвала намесніца дырэктара па працы з гледачамі Марыя Антонаўна Шабашова.

Твой Стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.