У панядзелак, 3 верасня, адкрыццё выставы (фотагісторыі 10 гарадзенскіх сем’яў) Spiritus Loci.
Менавіта для выставы было собрана і апрацована не адна тысяча здымкаў і дакументаў, звязаных з Гродна.
У гарадзенскіх жылах намешана самай рознай крыві, паходзім мы з блізкіх, далёкіх і вельмі далёкіх куточкаў Зямлі, а ў гэты край нас заносілі самыя неверагодныя гістарычныя вятры. І да горада мы ставіліся кожны па свойму: хто па-спажывецку, жывучы адным днём, а хто і гаспадарліва. Але нават у самыя неспрыяльныя для горада часы, гарадзенец гэта была марка.
І вось у выніку гэтых разумовых высноваў і паўстала фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў.
Шчыра запрашаем!
Вернісаж адбудзеца а 18-ай гадзіне. Выстава працягнецца да 10 верасня.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.