Трэнінг для журналістаў і студэнтаў Асацыяцыя журналістаў Польшчы прапаноўвае ўсім маладым…

31 июля 2011 в 23:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Трэнінг для журналістаў і студэнтаў

Асацыяцыя журналістаў Польшчы прапаноўвае ўсім маладым беларускім журналістам ды студэнтам, якія цікавяцца супрацаю са СМІ, узяць удзел у журналісцкіх семінарах.

Навучанне будзе праходзіць у Цэнтры моладзевых сустрэчаў (Радова (Rodowo), Варміньска-Мазурскае ваяводства (Województwo warmińsko-mazurskie).

Семінар будзе складацца з лекцыяў ды заняткаў у беларуска-польскіх камандах, падчас якіх будзе можна вывучыць:

  • журналісцкія метады;
  • прафесійнаю этыку;
  • бяспеку працы;
  • новыя тэхналогіі;
  • грамадзянскую ды інтэрнэт-журналістыку.

Удзельнікі праекту возьмуць удзел у азнаямляльных паездках у розныя мясцовыя ды рэгіянальныя медыі Варміньска-Мазурскага ваяводства. На семінары таксама запрашаюцца студэнты з Польшчы.

Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і бясплатны транспарт з і да Кузьніцы Беластоцкай (Kuźnica Białostocka, мяжа). Праезд па тэрыторыі Беларусі на ўласны кошт.

Навучанне адбудзецца ад 4 да 10 верасня 2011.

Сваё рэзюмэ дасылайце на cmwp@ikp.pl, калі ласка, да 10 жніўня 2011.

Пазначыце ў ім, ці ёсць у вас дзейная (да сярэдзіны верасня) польская/шэнгенская віза.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.