Цэнтр «Трэці Сектар», Інстытут Усходніх Ініцыятыў і Беларускае Таварыства ў Кракаве запрашаюць маладых кінатворцаў-аматараў з Гарадзеншчыны да ўдзелу ў праекце «Горад з OFFу — Польска-Беларуская Акадэмія Незалежнага Кіно». Удзельнікі будуць мець магчымасць павысіць свае кваліфікацыі дзякуючы цыклу практычных і тэарэтычных заняткаў. Яны пазнаёмяцца з польскімі і беларускімі інстытуцыямі, якія падтрымліваюць кінамастацтва, са стваральнікамі кіно і арганізатарамі фестываляў і кінапраглядаў незалежных стужак. Маладыя кінематаграфісты з Польшчы і Беларусі разам будуць працаваць над супольным матэрыялам, тэмай якога будзе шырока разуметая тэма гораду, а крыніцай натхнення — цытата з «Цытаделі» Антуана дэ Сент-Экзюперы: «Памрэ горад, як толькі скончыцца яго будаўніцтва (…), дасканаласць не з’яўляецца мэтай».
У межах праекта адбудуцца дзве дзевяцідзённыя працоўныя сустрэчы:
Да ўдзелу запрашаем кінааматараў ва ўзросце 18-25 год. Удзел у праекце бясплатны. Вітаюцца асобы з уласнай тэхнікай, а таксама веданнем польскай ці ангельскай мовы, але гэта не вырашальны крытэр пры адборы.
Запоўненыя {file299 анкеты} трэба дасылаць на адрас: akademia.filmowa@iwi.org.pl
За мастацкую апеку над польскай часткай праекта адказвае Фонд Усход Мастацтваў (Кракаў).
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.