«Прэс-фота Беларусі — 2012» ладзіць вернісаж у Гродне

29 ноября 2012 в 15:05
Поделиться
Класснуть
Отправить

Упершыню ў Гродне будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы — а іх у гэтым годзе каля 280!


Адкрыццё вернісажу пройдзе 3 снежня, а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Адкрываць выставу будуць арганізатары конкурса, фатографы Юля Дарашкевіч і Вадзім Заміроўскі, а таксама пераможца «Прэс-фота Беларусі — 2012» Аляксандр Васюковіч.  

Юля Дарашкевіч:
У Беларусі гэтая выстава экспанавалася толькі адзін раз: на ўзнагароджанні пераможцаў у галерэі «Ў» і пакуль больш няма магчымасцяў паказваць яе тут, бо ёсць на ёй палітычнаыя фатаздымкі, звязаныя з акцыямі пратэсту, ёсць тэракт.
Нас і ў мінулыя гады нікуды не пускалі, а тыя выставы, што былі, праходзілі без самых вострых фотаздымкаў.

Затое «Прэс-фота Беларусі — 2012» з поспехам экспанавалася ў Брно (Чэхія), Кракаве і Варшаве.
 
Гарадзенцам пашанцавала не толькі ўбачыць усе здымкі-пераможцы фотаконкурса, але і стаць першымі гледачамі дасланых на конкурс «Прэс-фота Беларусі — мультымедыя» ролікаў. Гэта міні-фільмы, знятыя пры дапамозе фотаздымкаў, відэа і гуку. 
 
Юля Дарашкевіч:
Для Беларусі гэта вельмі новая з’ява, практычна ніхто пакуль гэтым не займаецца. 8 снежня будзе падвядзенне вынікаў конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў, а пакуль — пакажам некалькі ролікаў-намінантаў на свой густ.
 
Выставу «Прэс-фота Беларусі — 2012» у Гродне можна будзе наведаць да 10-га снежня.
 
Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.
 
У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500 здымкаў для ўдзелу ў конкурсе. Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі фатаграфій.

t-styl.info

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.