Жывая гісторыя: «Каляды у Элізы Ажэшкі»

10 декабря 2012 в 10:20
Поделиться
Класснуть
Отправить

З 17 па 22 снежня «Жывая гісторыя» разам з вядомай беларускай пісьменніцай Элізай Ажэшка запрашае гродзенцаў на Калядкi. На гэты раз мы вырашылi адысцi ад традыцыйнай канцэпцыi свята i аб'яднаць розныя мерапрыемствы. Няхай кожны знойдзе свой цуд з нашай Ажэшкай.


17 снежня
17:00 — літаратурна-музычны салон «Ціхая справа міласэрнасці: дабрачынная дзейнасць Элізы Ажэшкі» (інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, Домік Элізы Ажэшкі, вул. Ажэшкі, 17).

18 снежня
15:00 — адкрыццё выставы «Гродна і гарадзенцы часоў Элізы Ажэшкі» (аддзел мастацтва, вул. Савецкая, 25).
16:30 — Дабрачынны аукцыён (Домік Элізы Ажэшкі, вул. Ажэшкі, 17).

19—20 снежня
11:00 — Дабрачынная елка для дзяцей-сірот «Падары дзецям радасць» (інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, Домік Элізы Ажэшкі, вул. Ажэшкі, 17).

21 снежня,
16:00 — Вернісаж дзіцячага малюнка «У чаканні Калядаў» (дзіцячы філіял, вул. Савецкая, 25).

22 снежня,
15:00 — Дабрачынны канцэрт для дзяцей-iнвалiдаў «Каляды ў Элізы Ажэшкі» (актавая зала ГрДУ, вул. Ленина, 32).

Мапа мерапрыемства:

Мы верым, што цуды здяйсняюцца кожны дзень! А Вы?

Нашы чараўнiкi — Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Гродзенскi гарадскi выканаўчы камітэт, нашы музеi i бiблiятэкi! Вялiкi Дзякуй!

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

1 комментарий
Аноним #879
12 декабря 2012 в 10:14
Добрая справа. Цікава, а Музей гісторыі рэлігіі што небудзь плануе на Калядкі, як раней?