Аб тым, што ў сталоўцы галоўнага корпуса ГрДУ бастуюць повары, «Твайму стылю» паведамілі студэнты. Вырашыўшы высвятліць, што там адбываецца, карэспандэнтка накіраваліся ва ўніверсітэт.
«У чацвер тут былі проста горы нямытага посуду!» — «Каля дзвярэй сталоўкі было шмат асоб з адміністрацыі, але мы падумалі, што яны есці прыйшлі» — «Так, нешта было. Ды і зараз нешта абываецца. Усе нервовыя, бегаюць, нешта высвятляюць», — кажуць нам студэнты, што прыйшлі паабедаць.
Сталоўка працуе. На пытанні аб забастоўцы кухары рэагуюць нервова. Моўчкі сыходзяць у падсобныя памяшканні. Нічога не адказваюць. Але ў прыватнай размове пацвярджаюць нашыя падазрэнні:
«У нас усё у чацвер пачалося. Ну, а што нам рабіць? Повар пятага разраду (гэта значыць, у працоўныя абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка страў і кулінарных вырабаў, якія патрабуюць асабліва складанай кулінарнай апрацоўкі — аўт.) атрымлівае на рукі 1 мільён 200 тысяч рублёў» — «Адміністрацыя ўніверсітэта ў курсе?» — «Так, яны да нас прыходзілі, размаўлялі, але сітуацыя можа працягвацца і далей».
Ускосна словы калегі пацвярджае і касірка: «Хутка з такімі заробкамі ўсе адсюль пазбягаюць». Цікава, колькі ж яна зарабляе? Аказваецца, адзін мільён…
Каб высвятліць сітуацыю, тэлефаную ў адміністрацыю ўніверсітэта: «У нас ніхто не бастуе і не баставаў. Не прыдумвайце. У нас усё нармальна».
Фота: Яндекс
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.