У дзіцячым садку № 45 працуе адзіная беларускамоўная група ў Гродне

13 февраля 2013 в 14:15
Поделиться
Класснуть
Отправить

Стала нормай, што з дзіцячага садка дзеці вучацца розным замежным мовам. Англійская, польская, а зараз яшчэ пайшла мода на кітайскую, піша «Гродзенская праўда».


Бацькі з гонарам дэманструюць здольнасці сваіх чадаў. «Саша, скажи, как по-английски будет слон?» — «Элефант». — «Молодец! А как будет красный?» — «Рэд». «А па-беларуску?» — пытаюся ў Сашы я. Разгублена глядзіць на маці. «А зачем ему это знать?» — чую ў адказ.

Я не супраць замежных моў. Наадварот. Я супраць падобных «А зачем ему это знать?» Часта можна пачуць і спрэчкі. Маўляў, чаму так мала ў нас гавораць на роднай мове. Вось каб усе размаўлялі, дык і мы гаварылі б. Адгаворка смешная.

У мінулым годзе ў гродзенскім дзіцячым садку №45 адкрылі беларускамоўную групу. Па рэйтынгу папулярнасці з боку СМІ на сённяшні дзень яна б’е ўсе рэкорды. Мой візіт у садок у сярэдзіне студзеня быў ужо пятым ў шэрагу візітаў карэспандэнтаў і здымачных груп. Я разумела кіраўніцтва, выхавацельніцу, якія з пачуцця павагі не адмаўляліся ў каторы раз цярпліва расказваць і паказваць адно і тое ж.

— Чаму менавіта на базе нашага садка створана беларускамоўная група? Па-першае, садок раней быў беларускамоўны. За 41 год існавання добра зарэкамендаваў сябе. Па-другое, месца знаходжання зручнае для падвозу дзяцей, — расказвае загадчык ясляў-сада №45 Валянціна Пятроўская. — А яны ў нас з розных куткоў горада: з Дзевятоўкі, цэнтра, праспекта Янкі Купалы, вуліцы Парахавой і іншых.

Паўлінка, Леся і Карына, — знаёміць нас выхавацельніца Іна Мікалаеўна Севярын-Шота. Яе прыгожая беларуская гаворка выдае спецыяліста вышэйшага класа. Так і ёсць. Іна Мікалаеўна скончыла факультэт беларускай філалогіі, дасканала ведае і размаўляе на роднай мове.

Усё ў іх у групе як і ў іншых выхаванцаў садка. Можа, толькі больш упрыгожанняў у беларускім стылі, стэнды на беларускай мове дый гаворка родная. Умовы — добрыя, група кампактная, утульная. Дарэчы, аздабляць інтэр’ер з задавальненнем дапамагалі бацькі. «Мой тата — майстар», — кажа трохгадовая Леся і паказвае прыгожую палічку на сцяне. Аддзел адукацыі абяцаў выдзеліць грошы на набыццё новай мэблі.

Задаволены і бацькі. Наталля Кісель, мама трохгадовага Францішка, — ідэйны натхняльнік стварэння падобнай групы ў Гродна. Дзівачка? Не. Дзівакі тыя, хто як эпатаж расцэньвае нармальнае жаданне бацькоў, каб іх дзіця з малых гадоў размаўляла на роднай мове.

Дома мы размаўляем па-беларуску, хацелі, каб і ў садку Францішак меў магчымасць чуць і размаўляць на роднай мове, — расказвае Наталля Аляксандраўна. — На вуліцы Дамброўскага ёсць этна-садок, аднак там выхавацелі не размаўляюць цалкам па-беларуску. Летась мы звярнуліся ў аддзел адукацыі гарвыканкама з просьбай аб адкрыцці групы.


Сярод знаёмых Наталлі былі бацькі, якія цалкам падтрымалі яе. Так, першага верасня ў дзіцячы садок №45 прыйшлі дзевяць дзетак. Потым далучыліся яшчэ трое, а ў пачатку лютага выхаванцам групы стаў і трохгадовы Міхась.

— Францішак не адчувае ніякага дыскамфорту ў зносінах з дзецьмі, што размаўляюць па-руску, — расказвае Наталля. — Я вельмі рада і задаволена.
— Думаю, астатнія бацькі таксама. Мы збіраемся, размаўляем, калі ёсць якія недахопы, разам вырашаем, — расказвае загадчыца садка Валянціна Іванаўна.

На сённяшні дзень у вобласці дзейнічаюць 101 беларускамоўны дзіцячы садок; 580 груп, дзе выхоўваюцца 8126 дзяцей. Беларускамоўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічае 214, дзе вучацца 20631 дзіця. У Гродна адна беларускамоўная група, дзе выхоўваюцца 12 дзетак, і трое школьнікаў (два – у другім класе СШ №34, адзін – у СШ №32) навучаюцца на беларускай мове. Па словах начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Сяргея Блажэя, кожны год у Гродна аб’яўляюць набор дзяцей у беларускамоўныя класы, аднак жадаючых 1—2.

У сельскай мясцовасці дзіцячыя садкі ў асноўным цалкам беларускамоўныя, як і школы. У гарадскіх садах праводзяць дні роднай мовы. Як расказала галоўны спецыяліст па дашкольнаму выхаванню аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Святлана Мялешка, яны даволі эфектыўныя. На працягу дня выхавацелі арганізуюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі. Дзецям падабаецца.

Кожны дарослы сам вырашае, на якой мове яму размаўляць. На жаль, уплыў горада ў гэтым сэнсе адмоўны. Я, прынамсі, сярод сваіх знаёмых, што з сельскай мясцовасці пераехалі ў горад, па пальцах пералічу тых, хто размаўляе па-беларуску. Ведаць ці не дзіцяці родную мову, размаўляць ці не, шмат у чым залежыць ад бацькоў. Мне, напрыклад, вельмі прыемна было назіраць за гульнёй дзяцей і пачуць з вуснаў трохгадовай Лесі: «Паўлінка, пайшлі піць гарбату!» Ну ці не прыгожа?!

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

6 комментариев
Аноним #ab8
13 февраля 2013 в 14:36
Зачем детям забивать голову уродливым и ненужным беларусским языком. Он в жизни не пригодится. Это мертвый язык и нечего морочить людям голову. А то понавешиваю бигбордов на подобии мама=мова. Беларусский язык ужасен, никчемен и вообще уже ни кому ненужен.Сейчас даже в деревнях мало кого осталось, кто говорит на беларусском. И вот такие статьи, да еще и на беларусском языке просто противно читать!
Иван Климко
13 февраля 2013 в 14:45

Андрей, белорусский язык не мертвый, хотя его всем методами и способами пытаются умертвить уже не первое столетие. На нем разговаривают, хоть и не многие.

Тупая социальная реклама на подобии билбордов «ма-ма=мо-ва», на мой взгляд, делается специально, чтобы еще больше скомпрометировать мову в глазах людей. И клеймо оппозиционности за родной язык тоже…

Когда умирает язык, умирает нация. Насильно мил не будешь, я понимаю. Но и гнобить не надо.

Аноним #1d3
13 февраля 2013 в 14:54
Андрей, вы настолько тупы, чтобы такую чушь писать? Если у вас не хватает мозгов его понимать или выучить, то не надо обобщать! Нужно быть более разносторонне развитым!
Аноним #1d3
13 февраля 2013 в 14:56
Красивый, приятный язык, по статистики он на 2м месте по мелодичности после итальянского. Жаль, что он паолумертвый, но очень красивый. Респект тем людям, с которыми при встрече говоришь на белорусском, это ведь в какой-то мере романтично
Аноним #9e0
17 февраля 2013 в 22:18
Калі ў мяне будуць дзеці, я б хацела, каб яны размаўлялі на беларускай мове.
Аноним #187
22 ноября 2014 в 15:04

Красивый, приятный язык, по статистики он на 2м месте по мелодичности после итальянского. Жаль, что он паолумертвый, но очень красивый. Респект тем людям, с которыми при встрече говоришь на белорусском, это ведь в какой-то мере романтично

Вельми прыена чытаць такіе каментарыі. Сапраўды наша мова мілагучная, далікатная, цудоўная! Я працую ў бібліятэцы і да нас прыходзяць на сустрэчы гродзенскія пісьменнікі, якія пішуць на роднай мове,цудоўна размаўляюць. Дзеці проста, абуджаюцца, нібы кветкі пасля дажджу, калі пабываюць на такіх сустрэчах. Магу парэкамендаваць цудоўныя кнігі Людмілы Кебіч і Ганны Скаржынскай-Савіцкай. У прадажы ёсць яе кніга "НАДЗЕЙКА-ЧАРАДЗЕЙКА" і "КАЗКІ_ЧАМУЧКІ" гЭТА ПРЫЕМНЫЯ, СУЧАСНЫЯ казкі на бел. мове. Мова у пісьменніцы мяккая, зразумелая, простая. А вы Андрэй -- прабачце, дэлетант у мове, і, відаць, увогуле --- у беларускай культуры. НАЖАЛЬ!!!!!!