Прэзентацыя: Першая беларуская настольная гульня — Паўстанцы

26 февраля 2013 в 09:41 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.), альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання.

Гульня «Паўстанцы» пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка.

Коратка пра гульню: можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек, існуе тры калоды карт («Персанаж», «Выбар», «Лёс»), гульня мае невялікае падабенствы да знакамітай гульні «Мафія».

Прэзентацыя: 28 лютага 18:00 — мастацкая галерэя «Крыга».

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.