У Гродне зносяць будынак старой казармы

17 апреля 2013 в 11:52
Поделиться
Класснуть
Отправить

Учора пачаўся знос казармы па вул. Гая, за захаванне якой гарадзенскія гісторыкі змагаліся апошнія некалькі год.

Знос казармы на Гая

У мінулым годзе будынку было адмоўлена ў наданні статусу помніка архітэктуры. Будынак, пабудаваны ў пачатку ХХ ст., знаходзіўся пад пагрозай з таго часу, як з’явілася інфармацыя аб запланаванай на яго месцы будове гіпермаркета «Карона» (таварыства «Табак-інвест»). Будова мела распачацца яшчэ ў мінулым годзе, але нечакана восенню было аб’яўлена пра змены ў горадабудаўнічай палітыцы — буйныя гадлёвыя аб’екты быццам бы мелі з’яўляцца выключна на акраінах горада. Аднак, відаць, інвестыцыі ўсё ж будуць ажыццяўляцца.
 

Адзінае, чаго дабіліся неябыякавыя гарадзенцы (ліст у Мінкульт падпісалі 23 гісторыкі) — абяцанне забудоўшчыка захаваць частку казармы (без удакладнення, у якім выглядзе). Як сёння паведаміў карэспандэнту «Твайго стылю» прысутны на месцы зносу прадстаўнік падрадчыка, паводле наяўнага праекту прадугледжаны поўны знос будынка. Адначасова ён запэўніў, што, згодна з рашэннем дызайнераў, частка будынка (відаць, фасад) будзе захаваная.

Твой стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.