Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі 11 траўня запрашае на свята «Дзень і ноч у музеі»

8 мая 2013 в 12:06
Поделиться
Класснуть
Отправить

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі 11 мая запрашае на свята «Дзень і ноч у музеі», прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў (18 мая).

Музей истории религии в Гродно
Дзённая праграма
11:00—13:00
— «Падарожжа па гродзенскіх вуліцах: апавяданні вуліцы Замкавай».

У праграме:

  • Узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі;

  •  «Шалом-Алейхем» (яўрэйскі танец у выкананні ансамбля «Гарадзенскія карункі» Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, балетмайстар Л. Фадзіна);

  • Яўрэйскія мелодыі. Скрыпка. Вольга Антончык;

  • Польскі нацыянальны ансамбль песні і танца «Ляхіці» пад кіраўніцтвам Р. Завадскай;

  • Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пад кіраўніцтвам В. Матука;

  • Народны ансамбль беларускай песні і музыкі «Гасцінец» пад кіраўніцтвам А. Карповіча.


Уваход вольны.

Вячэрняя праграма
20:00—23:00
«Музыка скрозь стагоддзі: раманс і танец XIX–пач. XX ст.».

У праграме:

  • Саксафон. I. Буракоў;
  • Рамансы і танцы ў выкананні ўзорнага ансамбля  «ОниОна» (гімназія №5 г. Гродна);
  • Рускі раманс ў выкананні М. Гаравой, М. Райдзюк — салістаў    Гродзенскай капэлы;
  • «Танец і тэатр» (В. Бальцэр, М. Вілімовіч, С. Косач, Д. Кайдалік);
  • Джаз. Струнны квартэт «Ігніс»;
  • Хатні тэатр «Мар'я-умеліца».


Кошт білета — Br 40.000. Колькасць білетаў абмежавана.

Гродна, вул. Замкавая, 16.

+375 (152) 74-02-72показать телефон, 74-48-89.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.