Прэзентацыя кнігі Алеся Смалянчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека (еўрапейскі кантэкст)» у галерэі «Крыга»

16 мая 2013 в 18:30 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

17 траўня 2013г. а 18 гадзіне у галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Смалянчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека (еўрапейскі кантэкст)».


Кніга А. Смалянчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека (еўрапейскі кантэкст)» належыць да жанру антрапалагічнай гісторыі, галоўным героям якой з'яўяецца чалавек. Напісаная ў рэчышчы папулярнага накірунку еўрапейскай гістарыяграфіі, яна закранае праблематыку гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі, вкуснай гісторыі, гісторыі ідэй. Чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з вобразам Горадні і гарадзенцаў на старонках «Нашай Нівы» (1906—1915), даведацца, як беларусы ў другой палове 19 стагодзя зневажалі асобу расійскага імператара, які вобраз пана захавала памяць сучасных палешукоў. Таксама сярод галоўных герояў кнігі Антон Луцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі ды інш.

Запрашаем. Будзем рады бачыць Вас у нашай галерэі!

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.