«Калейдаскоп Ціффані» — першая персанальная выстава Таццяны Бузун у галерэі Крыга

20 июня 2013 в 15:18 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

Запрашаем Вас паглядзець выставу Таццяны Бузун «Калейдаскоп Ціфані».


Першая персанальная выстава маладой гродзенскай мастачкі Таццяны Бузун.

Бузун Таццяна Іванаўна, Нарадзілася 27 кветня 1975 года ў весцы Ляцк Шчучынскага района ў сям’і служачых. Скончыла мастацкую школу ў горадзе Шчучыне і там жа сярэднюю… З 1990 па 1993 гады вучылася ў мастацкім вучылішчы г.п. Мір Карэліцкага района. Пасля заканчэння атрымала дыплом з аддзнакай мастака-афарміцеля 4 разрада і была накіравана на практыку ў г.Мінск, дзе поўгода працавала афарміцелем ў прафесійным вучылішчы. Затым была накіравана працаваць на прамысловае прадпрыемства «Сэрвіс» г.Слоніма. У 1996 годзе выйшла замуж. Нарадзіла дваіх дзяцей. З 1993 па 1998 годы вучылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім.Я.Купалы на факультэце педагогікі і псіхалогіі. Доўгі час (да 2008 года) працавала ў Гродзенскім ДАІ старшымінспектарам групы сакрэтнай дзейнасці. У гэты перыяд атрымала другую вышэйшую адукацыю. Скончыла «Спецыяльны факультэт бізнэса іінфармацыйных тэхналогій БДУ».

Таццяна заўседы марыла вярнуцца да творчасці. І з мая 2011 года зарэгістрыравалася ў якасці індывідуальнага прадпрыймальніка.
Цяпер працуе над вырабам мастацкіх вітражоў для мэблі, вокан, а таксама вітражных абажураў (займаецця рэстаўрацыяй старых лямп).

Вернісаж адбудзецца 20 чэрвеня (чацверг), а 17-ай гадзіне.
Шчыра запрашаем паглядзець выставу, якая будзе працаваць з 20 чэрвеня — 8 ліпеня 2013 г.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.