Крыгі — выстава фотаздымкаў Юрыя Палуцкага

22 октября 2013 в 09:19 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

23 кастрычніка — 3 лістапада 2013 года. Запрашаем на юбілейную выставу фотаздымкаў Юрыя Палуцкага «Крыгі».

Выстава прымеркаваная да 60-годдзя фотамастака.

На фотавыставе «Крыгі» Юрый Палуцкі прадставіць некалькі дзясяткаў фотаздымкаў за ўвесь перыяд сваёй творчасці, пачынаючы ад чорна-белых фатаграфій, зробленых у 80-ыя гады, і сканчаючы работамі 2013 года.

Юрый Палуцкі нарадзіўся ў Гродне ў 1953 годзе.
Сябра народнага фотаклуба «Гродна» і Беларускага грамадскага аб’яднання (творчага саюза) «Фотамастацтва».

Паводле адукацыі — іхтыёлаг. Усё жыццё працаваў па спецыяльнасці, спачатку галоўным рыбаводам Краснаярскага краю, пасля — галоўным рыбаводам Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Фатаграфуе прыроду, архітэктуру, працуе ў жанры фотапартрэта.

Жыве на хутары каля Браслава.

Персанальныя выставы Юрыя Палуцкага ладзіліся ў Гродне, Мінску, Браславе, Польшчы, фотаздымкі майстра выкарыстоўваліся ў кнігах і альбомах, прысвечаных Гародні, календарах і буклетах.

Шчыра запрашаем аматараў мастацтва фатаграфіі і беларускіх краявідаў наведаць выставу!

Вернісаж 22 кастрычніка.

Завяршаецца падрыхтоўка

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.