Этна-Friday у Гродна: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам

14 ноября 2013 в 16:50
Поделиться
Класснуть
Отправить

Этна-Friday у Гродна: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам.

22 лістапада дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць адкрыццё вернісажа «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне».

Буслы, зубры, васількі, саломка, рушнік з арнаментам… Музейныя экспанаты, тавары ва ўнівермагу ў аддзеле сувеніраў ці неабходныя рэчы для кожнага сучаснага чалавека?

Пакуль у Беларусі толькі-толькі пачынаюць асэнсоўваць сваю традыцыйную культуру, у суседніх краінах этнаграфічная спадчына займае ўсё больш месца ў паўсядзённасці гараджан.

Убачыць чалавека ў вышыванай кашулі альбо сукенцы на вуліцах Кіева ці Львова — звычайная з’ява. Ва Украіне вышыванку можна купіць нават у падземным пераходзе. У Польшчы распаўсюджаны крамы з прадметамі інтэр’ера, аддзеннем і многім іншым, зробленымі рукамі майстроў і дызайнераў паводле культурных матываў таго ці іншага рэгіёну. Самая старая сетка крамаў Cepelia працуе ўжо амаль 30 год.

Як беларускія творцы і вытворцы могуць адказаць на ўзрастаючы попыт на т. зв. этнадызайн? Як выкарыстоўваць культурную спадчыну сёння? Ці можа быць этнадызайн бізнэсам? Ці гэта справа за ідэю? Як зрабіць, каб саломка, буслы і вышыванкі сталі звычайным атрыбутам паўсядзённасці без вяртання ў «каменны век»?

Пра ўсё гэта гаворка пойдзе пад час ток-шоў «Саломка і буслы: разбураем стэрэатыпы!»

У размове пра натхненне народным мастацтвам чакаецца ўдзел:

  • Алена Трафімава (www.alenatrafimava.com) — прамысловы дызайнер, каардынатар «Этнапраекта», выпускніца факультэта дызайна Акадэміі прыгожых мастацтваў (Кракаў), каардынатар «Этнапраекта».
  • Ігар Міхна — кіраўнік этнакрамы «Рагна» (Мінск);
  • Яўгенія Станіна і Вадзім Лагун — гаспадары галерэі “Ткалля” (Гродна).

Ток-шоў спалучана з адкрыццём выставы «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне». Маладыя дызайнеры з Беларусі і Польшчы цягам двух тыдняў вандравалі па вёсках гістарычных рэгіёнаў абедзвюх краін, наведвалі лекцыі і майстар-класы па традыцыйнай культуры. У выніку ўдзельнікі пераасэнсавалі паняцце народнай, традыцыйнай культуры і стварылі свае праекты. У іх аб’ядналіся сучаснасць і традыцыя. На вернісажы будуць прадстаўлены працы ўдзельнікаў ІІ (2012 г.) і ІІІ выпускаў (2013 г.).

Выстава «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне» працягнецца да 1 снежня 2013 г..

Этна-Friday

22 лістапада.
Пачатак: 18:30.
Антыкафэ «Живое время» (вул. В. Траецкая, 48).

Уваход: Br35.000.

Спецыяльны бонус для дзяцей і бацькоў: аўтарскі цмачыны майстар-клас ад Алены Трафімавай!
Дызайнер пакажа, як зрабіць цацачнага цмока з экалагічнай сыравіны. Усе матэрыялы і інструменты прадстаўляцца на месцы.
http://smoklatajacy.pl/

23 лістапада
Пачатак: 12:00,
Антыкафэ «Живое время» (вул. В. Траецкая, 48).
Уваход: Br60.000.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

2 комментария
Аноним #59b
15 ноября 2013 в 15:59
Посмотрите данную фразу не предмет ошибок "Спецыяльны бонус для дзяцей і бацькоў: аўтарскі цмачыны майстар-клас ад Алены Трафімавай!" - цмачыны....???
Аноним #3de
16 ноября 2013 в 02:35