Выстава Вацлава Рамашкі «У пачатку зімы» з 3 снежня у галереi «Крыга»

29 ноября 2013 в 15:56 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

Шаноўныя сябры!

Галерэя «Крыга» запрашае на адкрыццё выставы Вацлава Рамашкі«У пачатку зімы».

Мастак прадставіць створаныя цягам апошніх месяцаў пейзажы.
Краявіды Браслаўшчыны, Гарадзеншчыны, Польшчы — мясціны, дзе аўтар бываў калісьці, — адлюстраваныя ў канцы восені — пачатку зімы.

Вацлаў Рамашка скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, жыве і працуе ў Гародні. Сябра Таварыства польскіх мастакоў на Беларусі.

Вернісаж адбудзецца 3 снежня ў 17:00.

Шчыра запрашаем!

Выстава будзе доўжыцца з 3 да 14 снежня.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.