Праграма мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі 2014 года».
Люты
- Адкрыты фестываль фокуснікаў — 8–9 лютага.
- Выступленне прыватнага тэатра «Театр Ч» са спектаклем «Дзяды» — 17 лютага.
- Выстава «Вялікі цудатворац» —19 лютага.
- Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» — 19–23 лютага.
- Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны — 21 лютага
- Прэм’ера «Стары тэатр запрашае, або Гісторыя аднаго дома» — 23 лютага.
- Мерапрыемствы да 100-годдзя пачатку I сусветнай вайны (сумесна з удзельнікамі праекта «Жывая гісторыя»).
- Выданне літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі».
- Абласны тур ІІ Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».
- Выстаўка «Вянгерская рапсодыя» са збораў Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніга (г. Сальнока, Венгрыя) люты-сакавік.
- Выстаўка «Гродзенская Троя» — люты-красавік.
Сакавік
- «Масленіца» у заапарку — 2 сакавіка.
- Кірмаш-выстава майстроў народнай творчасці «Казюкі-2014» — 4 сакавіка.
- Святочны канцэрт да Дня жанчын — 7 сакавіка.
- Святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь —14 сакавіка.
- Канцэрт на словы і музыку гродзенскіх пісьменнікаў і кампазітараў «Гродна — ты мой лёс, мая паходня» — 21 сакавіка.
- Святочны канцэрт народнага ансамбля беларускай песні і танца «Нёман», прысвечаны 100-годдзю мастацкага кіраўніка і заснавальніка ансамбля Ляшэнка Л.Д. — 21 сакавіка.
- Выступленне зорак Маскоўскага тэатра аперэты са спектаклем «Прекрасная Галатея» — 24 сакавіка.
- Тэатральны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра і Міжнароднаму дню лялечніка (па асобнаму плану) — 21–27 сакавіка.
- Правядзенне абменных гастроляў з Русскім драматычным тэатрам Літвы (Вільнюс) — 28–29 сакавіка.
- Абласны фестываль-конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Іграй, мой баян!» сярод навучэнцаў ДШМ, ДМШМ — сакавік.
- VII абласны конкурс юных піяністаў сярод навучэнцаў ДШМ, ДМШМ — сакавік.
- Абласны конкурс сярод навучэнцаў ДМШМ, ДШМ, ССНУ «Новыя імёны» — сакавік.
- Мерапрыемствы ў рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі — сакавік-красавік.
Красавік
- Тэатральная імпрэза «Па-дзіцячаму для дарослых» — 1 красавіка.
- Святочны канцэрт да Дня яднання Беларусі і Расіі — 2 красавіка.
- Дзень птушак — 5 красавіка.
- Фестываль цыганскага раманса (да Міжнароднага дня цыган) — 8 красавіка.
- ІХ гарадскі конкурс «Гарадзенская беларусачка» — 11 красавіка.
- Паказ антрэпрызнага спектакля «Жена на двоих», г. Масква — 11 красавіка.
- Творчы вечар Івана Ахлабысціна — 18 красавіка.
- Тэматычная выстава да Вялікадня «Вялікдзень — крыніца радасці» — 18 красавіка—15 чэрвеня.
- Тэатральны тыдзень, прысвечаны дню нараджэння Шэкспіра — 22–27 красавіка.
- VII гарадскі конкурс «Сем вясёлкавых нот!» — 25 красавіка.
- ХХ гарадскі фестываль-конкурс «Студэнцкая вясна» — красавік-май.
- Канцэрт харавой музыкі «Спевы маёй Радзімы» — красавік.
- Творчая сустрэча і сумесны канцэрт заслужанага аматарскага калектыву ансамбля танца «Гарадзенскія карункі» і ансамбля танца «Юность» (г. Масква) — красавік.
Май
- Свята філатэлістаў — 1 мая/
- Выстаўка «Замкі і палацы горада над Нёманам» — 1–20 мая.
- Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі (па асобнаму плану) — 8–9 мая.
- Урачыстасці да Дня дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь — 11 мая.
- Кірмаш народных гульняў — 11 мая.
- Акцыя «Дзень і ноч у музеі» да Міжнароднага дня музеяў — 11, 18 мая.
- ІІ Міжнароднае свята тэатральнага лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам» — 11–15 мая.
- «Дзякуй, вялікі дзякуй!» — прэм’ера спектакля народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра «Гродзенская надзея» — 17 мая.
- Правядзенне справаздачных канцэртаў і выстаў у дзіцячых музычных школах і школах мастацтва г. Гродна — 19–25 мая.
- Правядзенне абменных гастроляў з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі» — 19-25 мая.
- Фестываль славянскіх баявых мастацтваў — май.
- Міжнародны мастацкі пленэр «Гродна — дарог скрыжаванне» — май.
- Адкрыццё міжнароднага праекта «Агульная гісторыя ў лёсе народаў» — май.
- Выстаўка «Скарбы Беларусі» (арганізатары праекта Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) — май–чэрвень.
Чэрвень
- Заключныя мерапрыемствы Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур — 6–8 чэрвеня.
- Свята гумару і эстрады «Гродна—Масква — Транзіт» — 7 чэрвеня.
- Выстава выцінанак «Папяровы цуд» — 5 чэрвеня — 17 жніўня.
- ІІ пленэр скульптараў у Гродна — 16–30 чэрвеня.
- Гістарычная вандроўка па вуліцы Э. Ажэшкі — чэрвень.
- Акцыя «Танцуючы горад» — 14 чэрвеня.
- Флэшмоб — «Белыя Росы» і балет Я. Якуша — 14 чэрвеня.
- Адкрыты фестываль джазавай музыкі «Гродна-джаз 2014» — 28–29 чэрвеня.
- Бітва радыёстанцый — 29 чэрвеня.
Ліпень
- «Праз усю вайну» — тэатралізаваны канцэрт — 2 ліпеня.
- Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і да 70-годдзя вызвалення Беларусі (па асобнаму плану) — 2–3 ліпеня.
- Адкрыццё кузні і свята кавалёў — 4–5 ліпеня.
- Правядзенне абменных гастроляў з Нацыянальным акадэмічным тэатрам ім.Я. Купалы — 14–20 ліпеня.
- Свята паветраных шароў — 16 ліпеня.
- Міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве — ліпень.
- Мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва VASARA — ліпень-жнівень.
Жнівень
- Дзень драпежніка — 10 жніўня.
- Фестываль народных майстроў па саломапляценню «Золата Беларусі» — жнівень.
- Персанальная выстаўка мастакоў У. Мурахвера і Л. Мягковай — жнівень.
- Свята сярэднявечнай беларускай музыкі — жнівень.
- Свята этнічнай музыкі «Гродна-этна» (у рамках фестывалю вулічнай культуры) — 30 жніўня.
- Фестываль вулічнай культуры — 30 жніўня.
- Цыкл канцэртаў «Музычная восень у старажытным дворыку» — жнівень–верасень.
Верасень
- Свята класічнай музыкі — «Дом Тызенгаўза» — верасень
- IX гарадзенскія чытанні (да 90-годдзя з дня нараджэння В. Быкава) — верасень.
- Бібліятэчная ноч у Новым замку — верасень.
- Адкрыццё тэатральнага сезона «Ноч у тэатры» — верасень
- Восеньская катавасія — 20 верасня.
- Літаратурнае свята «Гродзеншчына літаратурная» — верасень.
- ІІІ Міжнародны пленэр жывапісу імя Жукоўскага — верасень
- Свята плошчы Тызенгаўза і адкрыццё тэатральнага кіёска — верасень.
- Адкрыццё філарманічнага сезона — верасень.
- Выстаўка да 100-годдзя Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (сумесны выставачны праект з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь) верасень–кастрычнік.
- Прэзентацыя-выстава ўнікальнай кнігі ручной работы «Царства Саламона» з ілюстрацыямі гродзенскага мастака Юрыя Якавенкі — верасень-кастрычнік.
Кастрычнік
- Творчыя мерапрыемствы да Дня сталых людзей — 1 кастрычніка.
- Праект «Дзявятая сімфонія» — кастрычнік.
- Семінар-практыкум па харавым спевам для хормайстраў дзіцячых харавых калектываў — кастрычнік.
- Свята парасонаў — 26 кастрычніка.
- Выстава мастацкіх работ выкладчыкаў і навучэнцаў спецыяльнасці «Дызайн» — кастрычнік.
- Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток» — кастрычнік
- Музычны тыдзень прэм’ер (да Міжнароднага дня музыкі) — кастрычнік.
- Абласная выстаўка-конкурс маладых мастакоў і майстроў cучаснага народнага мастацтва «Творчая рунь» — кастрычнік.
- Майстар-клас і сумесны канцэрт народнага ансамбля «Верас», заслужанага аматарскага калектыву «Бліскавіца». Гродзенскіх электрычных сетак і народнага хору Гродзенскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа, творчая сустрэча — кастрычнік.
- Канцэрт калектываў горада Гродна «Сузор’е талентаў» — 31 кастрычніка.
- Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродна» (6 вечароў перыядычнасцю 1 раз у тыдзень) — кастрычнік, лістапад.
Лістапад
- Святочныя мерапрыемствы да Дня Святога Губерта — 3 лістапада.
- Святочныя мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — 6 лістапада.
- Святочны бал у Новым замку — лістапад.
- Гастролі Брэсцкага тэатра лялек — лістапад.
- VI Адкрыты фартэпіянны конкурс імя Ф.Шапэна — лістапад
- Саксафаніяна-2014 — лістапад.
- Конкурс маладых выканаўцаў «Нёманская хваля» — лістапад
- Музычная дэкада — лістапад.
Снежань
- Заключнае мерапрыемства «Па старонках культурных сталіц» — снежань.
- Карнавальнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Каждый в Гродно видеть рад этот праздничный парад» — снежань.
- Калядныя паэтычныя сустрэчы ў Новым замку «Гродна — наш агульны дом» — снежань.
- Прэм’ера мюзікла «Зімовая фантазія» — снежань.
- Абласны адкрыты фестываль лапінковага шыцця «Карагод калядных зорак» — снежань.
На працягу года
- Цыкл канцэртаў «Музыка вялікіх гарадоў» — на працягу года
- Цыкл мерапрыемстваў па духоўным выхаванні «Адраджэнне да духоўнага жыцця»: духоўна-асветніцкія мерапрыемствы для чытачоў бібліятэк.
- Цыкл мерапрыемстваў «Нацыянальная мазаіка»: мерапрыемствы з нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі ўкраінцаў, літоўцаў, татараў, яўрэяў, палякаў.
- Інавацыйны праект «Чытаючы тралейбус»: выязныя бібліятэчныя мерапрыемствы, якія праходзяць у тралейбусе, які рухаецца па вуліцах горада.
- Краязнаўчы праект «Гродназнаўства: інфармацыя для ўсіх» — стварэнне краязнаўчай базы электронных рэсурсаў; цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі, культуры Гродна і знакамітым гараджанам, кніжная выстава «Гародня — мой горад».
- Стварэнне пастаяннай выстаўкі аб Гродна пад адкрытым небам.
- Выстава народнага фотаклуба «Гродна» «Гродна — горад маёй мары».
- Выстаўкі-ярмаркі майстроў народнай творчасці.
- Арганізацыя культурна-забаўляльнай акцыі «Вам, паважаныя ветэраны і сталыя людзі».
- Стварэнне Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў сумесна з тэлерадыёкампаніяй «Гродна» тэлепраграмы «Каляндар».
- Правядзенне творчага літаратурнага конкурсу на напісанне эсэ «Культурная сталіца Беларусі 2014 года — горад Гродна».
- Музычныя вечары.
- Выступленне духавога аркестра «Гарадзенскія трубы» з канцэртнымі праграмамі ў гарадскім парку імя Ж.-Э. Жылібера — май—верасень.
- Канцэртныя праграмы ў летні перыяд у парку Ж.-Э. Жылібера — чэрвень—жнівень.
- Выставы дакументаў і прадметаў матэрыяльнай культуры ў межах творчага праекта «Дакрануцца да гісторыі» — люты, май, жнівень, лістапад.
- Цыкл тэлеперадач «Гродна літаратурны», «Гродна ў літаратуры».
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.
Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.