Гродна — культурная сталица Беларусі 2014 года. Праграма мерапрыемстваў

4 февраля 2014 в 13:37
Поделиться
Класснуть
Отправить

Праграма мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі 2014 года».

Люты

  • Адкрыты фестываль фокуснікаў — 8–9 лютага.
  • Выступленне прыватнага тэатра «Театр Ч» са спектаклем «Дзяды» — 17 лютага.
  • Выстава «Вялікі цудатворац» —19 лютага.
  • Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» — 19–23 лютага.
  • Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны — 21 лютага
  • Прэм’ера «Стары тэатр запрашае, або Гісторыя аднаго дома» — 23 лютага.
  • Мерапрыемствы да 100-годдзя пачатку I сусветнай вайны (сумесна з удзельнікамі праекта «Жывая гісторыя»).
  • Выданне літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі».
  • Абласны тур ІІ Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».
  • Выстаўка «Вянгерская рапсодыя» са збораў Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніга (г. Сальнока, Венгрыя) люты-сакавік.
  • Выстаўка «Гродзенская Троя» — люты-красавік.

Сакавік

  • «Масленіца» у заапарку — 2 сакавіка.
  • Кірмаш-выстава майстроў народнай творчасці «Казюкі-2014» — 4 сакавіка.
  • Святочны канцэрт да Дня жанчын — 7 сакавіка.
  • Святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь —14 сакавіка.
  • Канцэрт на словы і музыку гродзенскіх пісьменнікаў і кампазітараў «Гродна — ты мой лёс, мая паходня» — 21 сакавіка.
  • Святочны канцэрт народнага ансамбля беларускай песні і танца «Нёман», прысвечаны 100-годдзю мастацкага кіраўніка і заснавальніка ансамбля Ляшэнка Л.Д. — 21 сакавіка.
  • Выступленне зорак Маскоўскага тэатра аперэты са спектаклем «Прекрасная Галатея» — 24 сакавіка.
  • Тэатральны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра і Міжнароднаму дню лялечніка (па асобнаму плану) — 21­–27 сакавіка.
  • Правядзенне абменных гастроляў з Русскім драматычным тэатрам Літвы (Вільнюс) — 28–29 сакавіка.
  • Абласны фестываль-конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Іграй, мой баян!» сярод навучэнцаў ДШМ, ДМШМ — сакавік.
  • VII абласны конкурс юных піяністаў сярод навучэнцаў ДШМ, ДМШМ — сакавік.
  • Абласны конкурс сярод навучэнцаў ДМШМ, ДШМ, ССНУ «Новыя імёны» — сакавік.
  • Мерапрыемствы ў рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі — сакавік-красавік.

Красавік

  • Тэатральная імпрэза «Па-дзіцячаму для дарослых» — 1 красавіка.
  • Святочны канцэрт да Дня яднання Беларусі і Расіі — 2 красавіка.
  • Дзень птушак — 5 красавіка.
  • Фестываль цыганскага раманса (да Міжнароднага дня цыган) — 8 красавіка.
  • ІХ гарадскі конкурс «Гарадзенская беларусачка» — 11 красавіка.
  • Паказ антрэпрызнага спектакля «Жена на двоих», г. Масква  — 11 красавіка.
  • Творчы вечар Івана Ахлабысціна — 18 красавіка.
  • Тэматычная выстава да Вялікадня «Вялікдзень — крыніца радасці» — 18 красавіка—15 чэрвеня.
  • Тэатральны тыдзень, прысвечаны дню нараджэння Шэкспіра — 22–27 красавіка.
  • VII гарадскі конкурс «Сем вясёлкавых нот!» — 25 красавіка.
  • ХХ гарадскі фестываль-конкурс «Студэнцкая вясна» — красавік-май.
  • Канцэрт харавой музыкі «Спевы маёй Радзімы» — красавік.
  • Творчая сустрэча і сумесны канцэрт заслужанага аматарскага калектыву ансамбля танца «Гарадзенскія карункі» і ансамбля танца «Юность» (г. Масква) — красавік.

Май

  • Свята філатэлістаў — 1 мая/
  • Выстаўка «Замкі і палацы горада над Нёманам» — 1­–20 мая.
  • Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі (па асобнаму плану) — 8–9 мая.
  • Урачыстасці да Дня дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь — 11 мая.
  • Кірмаш народных гульняў — 11 мая.
  • Акцыя «Дзень і ноч у музеі» да Міжнароднага дня музеяў — 11, 18 мая.
  • ІІ Міжнароднае свята тэатральнага лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам» — 11–15 мая.
  • «Дзякуй, вялікі дзякуй!» — прэм’ера спектакля народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра «Гродзенская надзея» — 17 мая.
  • Правядзенне справаздачных канцэртаў і выстаў у дзіцячых музычных школах і школах мастацтва г. Гродна — 19–25 мая.
  • Правядзенне абменных гастроляў з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі» — 19-25 мая.
  • Фестываль славянскіх баявых мастацтваў — май.
  • Міжнародны мастацкі пленэр «Гродна — дарог скрыжаванне» — май.
  • Адкрыццё міжнароднага праекта «Агульная гісторыя ў лёсе народаў» — май.
  • Выстаўка «Скарбы Беларусі» (арганізатары праекта Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) — май–чэрвень.

Чэрвень

  • Заключныя мерапрыемствы Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур — 6–8 чэрвеня.
  • Свята гумару і эстрады «Гродна—Масква — Транзіт» — 7 чэрвеня.
  • Выстава выцінанак «Папяровы цуд» — 5 чэрвеня  — 17 жніўня.
  • ІІ пленэр скульптараў у Гродна — 16–30 чэрвеня.
  • Гістарычная вандроўка па вуліцы Э. Ажэшкі — чэрвень.
  • Акцыя «Танцуючы горад» — 14 чэрвеня.
  • Флэшмоб — «Белыя Росы» і балет Я. Якуша — 14 чэрвеня.
  • Адкрыты фестываль джазавай музыкі «Гродна-джаз 2014» — 28–29 чэрвеня.
  • Бітва радыёстанцый — 29 чэрвеня.

Ліпень

  • «Праз усю вайну» — тэатралізаваны канцэрт — 2 ліпеня.
  • Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і да 70-годдзя вызвалення Беларусі (па асобнаму плану) — 2–3 ліпеня.
  • Адкрыццё кузні і свята кавалёў — 4–5 ліпеня.
  • Правядзенне абменных гастроляў з Нацыянальным акадэмічным тэатрам ім.Я. Купалы — 14–20 ліпеня.
  • Свята паветраных шароў — 16 ліпеня.
  • Міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве — ліпень.
  • Мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва VASARA — ліпень-жнівень.

Жнівень

  • Дзень драпежніка — 10 жніўня.
  • Фестываль народных майстроў па саломапляценню «Золата Беларусі» — жнівень.
  • Персанальная выстаўка мастакоў У. Мурахвера і Л. Мягковай — жнівень.
  • Свята сярэднявечнай беларускай музыкі — жнівень.
  • Свята этнічнай музыкі «Гродна-этна» (у рамках фестывалю вулічнай культуры) — 30 жніўня.
  • Фестываль вулічнай культуры — 30 жніўня.
  • Цыкл канцэртаў «Музычная восень у старажытным дворыку» — жнівень–верасень.

Верасень

  • Свята класічнай музыкі — «Дом Тызенгаўза» — верасень
  • IX гарадзенскія чытанні (да 90-годдзя з дня нараджэння В. Быкава) — верасень.
  • Бібліятэчная ноч у Новым замку — верасень.
  • Адкрыццё тэатральнага сезона «Ноч у тэатры» — верасень
  • Восеньская катавасія — 20 верасня.
  • Літаратурнае свята «Гродзеншчына літаратурная» —  верасень.
  • ІІІ Міжнародны пленэр жывапісу імя Жукоўскага — верасень
  • Свята плошчы Тызенгаўза і адкрыццё тэатральнага кіёска — верасень.
  • Адкрыццё філарманічнага сезона — верасень.
  • Выстаўка да 100-годдзя Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (сумесны выставачны праект з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь)    верасень–кастрычнік.
  • Прэзентацыя-выстава ўнікальнай кнігі ручной работы «Царства Саламона» з ілюстрацыямі гродзенскага мастака Юрыя Якавенкі — верасень-кастрычнік.

Кастрычнік

  • Творчыя мерапрыемствы да Дня сталых людзей — 1 кастрычніка.
  • Праект «Дзявятая сімфонія» — кастрычнік.
  • Семінар-практыкум па харавым спевам для хормайстраў дзіцячых харавых калектываў — кастрычнік.
  • Свята парасонаў — 26 кастрычніка.
  • Выстава мастацкіх работ выкладчыкаў і навучэнцаў спецыяльнасці «Дызайн» — кастрычнік.
  • Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток» — кастрычнік
  • Музычны тыдзень прэм’ер (да Міжнароднага дня музыкі) — кастрычнік.
  • Абласная выстаўка-конкурс маладых мастакоў і майстроў cучаснага народнага мастацтва «Творчая рунь» — кастрычнік.
  • Майстар-клас і сумесны канцэрт народнага ансамбля «Верас», заслужанага аматарскага калектыву «Бліскавіца». Гродзенскіх электрычных сетак і народнага хору Гродзенскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа, творчая сустрэча — кастрычнік.
  • Канцэрт калектываў горада Гродна «Сузор’е талентаў» — 31 кастрычніка.
  • Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродна» (6 вечароў перыядычнасцю 1 раз у тыдзень) — кастрычнік, лістапад.

Лістапад

  • Святочныя мерапрыемствы да Дня Святога Губерта — 3 лістапада.
  • Святочныя мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — 6 лістапада.
  • Святочны бал у Новым замку — лістапад.
  • Гастролі Брэсцкага тэатра лялек — лістапад.
  • VI Адкрыты фартэпіянны конкурс імя Ф.Шапэна — лістапад
  • Саксафаніяна-2014 — лістапад.
  • Конкурс маладых выканаўцаў «Нёманская хваля» — лістапад
  • Музычная дэкада — лістапад.

Снежань

  • Заключнае мерапрыемства «Па старонках культурных сталіц» — снежань.
  • Карнавальнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Каждый в Гродно видеть рад этот праздничный парад» — снежань.
  • Калядныя паэтычныя сустрэчы ў Новым замку «Гродна — наш агульны дом» — снежань.
  • Прэм’ера мюзікла «Зімовая фантазія» — снежань.
  • Абласны адкрыты фестываль лапінковага шыцця «Карагод калядных зорак» — снежань.

На працягу года

  • Цыкл канцэртаў «Музыка вялікіх гарадоў» — на працягу года
  • Цыкл мерапрыемстваў па духоўным выхаванні «Адраджэнне да духоўнага жыцця»: духоўна-асветніцкія мерапрыемствы для чытачоў бібліятэк.
  • Цыкл мерапрыемстваў «Нацыянальная мазаіка»: мерапрыемствы з нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі ўкраінцаў, літоўцаў, татараў, яўрэяў, палякаў.
  • Інавацыйны праект «Чытаючы тралейбус»: выязныя бібліятэчныя мерапрыемствы, якія праходзяць у тралейбусе, які рухаецца па вуліцах горада.
  • Краязнаўчы праект «Гродназнаўства: інфармацыя для ўсіх» — стварэнне краязнаўчай базы электронных рэсурсаў; цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі, культуры Гродна і знакамітым гараджанам, кніжная выстава «Гародня — мой горад».
  • Стварэнне пастаяннай выстаўкі аб Гродна пад адкрытым небам.
  • Выстава народнага фотаклуба «Гродна» «Гродна — горад маёй мары».
  • Выстаўкі-ярмаркі майстроў народнай творчасці.
  • Арганізацыя культурна-забаўляльнай акцыі «Вам, паважаныя ветэраны і сталыя людзі».
  • Стварэнне Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў сумесна з тэлерадыёкампаніяй «Гродна» тэлепраграмы «Каляндар».
  • Правядзенне творчага літаратурнага конкурсу на напісанне эсэ «Культурная сталіца Беларусі 2014 года — горад Гродна».
  • Музычныя вечары.
  • Выступленне духавога аркестра «Гарадзенскія трубы» з канцэртнымі праграмамі ў гарадскім парку імя Ж.-Э. Жылібера — май—верасень.
  • Канцэртныя праграмы ў летні перыяд у парку Ж.-Э. Жылібера — чэрвень—жнівень.
  • Выставы дакументаў і прадметаў матэрыяльнай культуры ў межах творчага праекта «Дакрануцца да гісторыі» — люты, май, жнівень, лістапад.
  • Цыкл тэлеперадач «Гродна літаратурны», «Гродна ў літаратуры».

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.