Ночь музеев-2023 в Старом замке

23 мая 2023 в 13:41 Старый замок
Поделиться
Класснуть
Отправить

Як прайшла Ноч музеяў у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў 2023 годзе? Глядзім фотасправаздачу.

Праграма прапаноўвала наведвальнікам музычныя выступленні ў выкананні Паліны Самайловіч, Яны Кучэравай, Максіма Леўковіча, Анастасіі Оксцін, Аліны Дайнэка. А таксама дэфіле тэатра моды студэнтак Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і віртуознае выкананне класічных твораў і сучасных музычных кампазіцый ад калектыва «Кварта».

Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пагуляць у настольныя гульні Hobby games, навучыцца вырабляць прыгожыя аксэсуары з бісеру і скуры на майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў. А яшчэ пазнаёміцца з сакрэтамі тэатральнай кухні разам з акторамі Гродзенскага абласного лялечнага тэатра і паўдзельнічаць у майстар-класе па кіраванні тэатральнымі лялькамі падчас спектакля разам з акторкай тэатра Наталляй Івановай.

Кожны наведвальнік мог завітаць на выстаўку «Гродна тэатральны» у авальнай зале Новога замка. Актыўныя ўдзельнікі запісваліся на квэсты па экспазіцыйных залах Новага і Старога замкаў «Калі пачынаўся тэатр» і «Таямніцы Старога замка». А падчас квіз-гульні «Пачынаем з антычнасці, а далей як пойдзе…» каманды інтэлектуалаў мелі магчымасць спаборнічаць паміж сабой на самы высокі айкью. Моладзевая аўдыторыя мела магчымасць бавіцца танцамі і спевамі разам з кавер-бэндам «Hit Hunter».

Супрацоўнікі музея ўдзячны ўсім, хто завітаў у гэты вечар. Асабістая падзяка за фота @fendosgold.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.