У аснове экспазіцыі, падрыхтаванай да 60-годдзя гарадзенскага мастака — працы, створаныя цягам апошніх месяцаў. На выставе прадстаўленыя тэматычныя творы, пейзаж, партрэт, нацюрморт. Сам мастак ацэньвае сваю творчасць як рэалізм з налётам сюрэалізму.
Да ўвагі наведнікаў — пераасэнсаванае асяроддзе. Наваколле, перапрацаванае ўспрыняццем мастака. Кожны дзень іншы. Месяцы і гады трансфармуюцца ў творчасці, хаця падмурак, закладзены самой прыродай ад пачатку, застаецца нязменным.
Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава і на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў (Мінск). Сябра саюза дызайнераў Беларусі.
Выстава будзе працаваць да 1 красавіка.
Фота: Iлля Гелей па загаду Grodno.in
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.