Ад доміка майстра засталася адна сцяна

20 октября 2011 в 09:29
Поделиться
Класснуть
Отправить

Рэканструкцыя помніка архітэктуры 18 стагоддзя - Доміка майстра, дзе месціцца музей гісторыі Гарадніцы, пачалася яшчэ ў верасні. Будынак быў у аварыйным стане: драўляны зруб прагніў, дах працякаў.

Спачатку быў зняты дах, потым дэмантавалі драўляныя сцены.

Засталася толькі мураваная сцяна.

У праекце —  узмацніць падмурак і замяніць падгніўшыя элементы. Будаўнікі абяцаюць скончыць працу да зімы.  

  
Гэта так званая «рэканструкцыя па-савецкі», ці імітацыя рэканструкцыі — калі будынак амаль знішчаецца, а потым ствараецца яго копія.

 
Пра лёс будынка «ТС» распавядае краязнавец Ігар Лапеха:

— Да савецкага часу ў Гародні існавала каля дзясятку домікаў, пабудаваных па ўказанні Антонія Тызенгаўза для пражывання сем'яў еўрапейскіх рамеснікаў і майстроў, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі мануфактур.  
   

— У савецкія часы яны былі масава знесены. Домік, дзе зараз музей гісторыі Гарадніцы, цудам ацалеў. Але ў 1989 годзе адбылася яго рэканструкцыя: домік, акрамя мураванай сцяны, быў фактычна знесены, і зроблена яго копія. Таму зараз гістарычнай каштоўнасці гэты домік не мае. Помнік архітэктуры - гэта толькі мураваная сцяна. Магу сказаць, што яна ў добрым стане і ёй нічога не пагражае.  

  
— А зараз робяць рэканструкцыю, бо ў 1989 было пакладзена мокрае дрэва, з'явіліся шчыліны. Гэта і ёсць прычына аварыйнага стану. Нягледзячы на тое, што прайшло крыху больш за 20 год. 

t-styl.info  

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.