Супрацоўнікі ДАІ будуць спыняць аўтамабілі з дзецьмі

21 октября 2011 в 14:21
Поделиться
Отправить
Класснуть

На беларускіх дарогах распачалася акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр!».

t-styl.info
Наступныя дзесяць дзён інспектары ДАІ будуць звяртаць асаблівую ўвагу на выкананне правіл перавозкі дзяцей, а кіроўцы атрымаюць магчымасць выйграць прыз.

Як паведаміла «Твайму стылю» прэс-служба Гродзенскай ДАІ, кіроўцам Гродна і ваколіцаў, у машынах якіх будзе дзіця, прапануюць запоўніць анкеты, якія пазней будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў.

У анкеце трэба будзе пазначыць імя і прозвішча кіроўцы, стаж за рулём, марку і нумар машыны, кантакты.

Прызы прадугледжаны і для тых, хто перавозіць дзяцей па правілах, і для тых, хто гэтыя правілы парушае.

Уручэнне прызоў — 3 лістапада.

Правілы перавозкі непаўнагадовых забараняюць перавозіць дзяцей да 12 гадоў на пярэднім крэсле без спецыяльнага прыстасавання (дзіцячага крэсла).

Ззаду выкарыстанне дзіцячых крэслаў таксама вітаецца, але не абавязковае, галоўнае, дзіця павінна быць прысцёгнутае рамнём бяспекі.

Дарослы, які вязе дзіця на руках, таксама мусіць быць прысцёгнуты.

За парушэнне гэтых правіл прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь.

За першыя дзевяць месяцаў года да дарогах Гродзенскай вобласці адбылося 26 аварый з удзелам дзяцей-пасажыраў.

2 дзіцяці загінулі, 25 былі параненыя.

За аналагічны перыяд мінулага года выпадкаў гібелі дзяцей-пасажыраў у вобласці не было, траўмы атрымалі 18 непаўнагадовых.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

Чтобы комментировать, .