Будучыя кіроўцы пазнаёміліся з правамі інвалідаў-кіроўцаў

22 октября 2011 в 18:13
Поделиться
Класснуть
Отправить

Навучэнцы адной з гарадзенскіх аўташколаў сустрэліся 21 кастрычніка са старшынём гарадзенскага аддзялення Асацыяцыі  інвалідаў-калясачнікаў.

Сяргей Фешчанка распавёў пра цяжкасці, з якімі калясачнікі сутыкаюцца кожны дзень пры паркоўцы:

t-styl.info    
Для паркоўкі інвалідаў існуць спецыяльные месцы, але праблема ў тым, што звычайныя кіроўцы займаюць усе магчымыя месцы. У горадзе аўтамабілісты паркуюць машыны вельмі блізка адна да адной.

Чалавек у калясцы не мае магчымасці праціснуцца да аўтатранспарту. 

t-styl.info  
Потым ён прадэманстраваў на ўласным прыкладзе, як кіроўцы з фізічнымі асаблівасцямі сядаюць у аўтамабіль і яшчэ раз звярнуўся да маладых людзей:

— Нас не трэба шкадаваць. Галоўнае калі ласка, не стварайце нам дадатковых цяжкасцей.

Будучыя аўтамабілісты пранікліся праблемай. Аляксей, навучэнец аўташколы:

 — Сустрэча дапамагла мне адчуць, як складана быць іншым і звярнуць увагу на існуючую праблему.

Спадар Сяргей захварэў яшчэ ў дзяцінстве. У шэсць год ён перастаў хадзіць. Лекары дакладна не вызначылі прычыну хваробы. Падобных гісторый шмат. Ні адзін чалавек не застрахаваны ад такіх выпадкаў.

Сяргей падкрэсліў, наколькі важным з'яўляецца чалавечае стаўленне да праблем інвалідаў-калясачнікаў:

— Мы перыядычна праводзім розныя акцыі, рэйды разам з ДАІ, парушальнікі атрымліваюць штрафы, але я ўпэўнены, што гэтыя меры не зменяць сітуацыю, пакуль самі людзі не зразумеюць, як нам складана.

Каб калясачнік мог карыстацца аўтамабілем, машына павінна быць спецыяльна абсталяваная.

Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў сваім аўто маюць каля руля рычаг. Калі такі рычаг падняць уверх, машына рухаецца ўперад, а калі пацягнуць уніз — машына тармозіць. 

t-styl.info
Свой аўтамабіль Сяргей перарабляў самастойна, зарэгістраваў машыну ў мінскім інстытуце БНТУ.

Сяргей Фешчанка і адміністрацыя школы дамовіліся паміж сабой рэгулярна ладзіць такія сустрэчы.  

t-styl.info

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.