Увечары 21-га кастрычніка на вул. Вялікая Траецкая 57 загарэўся будынак канца 19-га стагоддзя. Дом моцна не пацярпеў - полымя закранула толькі першы паверх.
Распавядае краязнаўца Андрэй Вашкевіч:
— «Гэты будынак адзін з самых каштоўных будынкаў гэтага раёну. Разам з будынкам харальнай сінагогі — гэта два будынкі, што засталіся ад раёну «Школьны Двор».
У гэтым раёне калісьці было 3 вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школаў.
Будынак па Вялікай Траецкай, 57 — гэта будынак малітоўнай школы Клаўса, будынак, дзе навучалі і хлопчыкаў і дзяўчынак габрэйскай мове і рэлігіі.
Вядома, што ў 1890-м г. гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м г. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку месціўся кааператыўны тэхнікум, а пасля ягоны інтэрнат».
Андрэй Вашкевіч спадзяецца, што ўлады гораду калі–небудзь возьмуцца за аднаўленне раёну «Школьны Двор».
t-styl.info
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.