29 верасня, пасля летняга адпачынку, у Гародні зноў пачнуць працу курсы беларускай мовы — «Мова нанова». Распачнецца сезон заняткамі на тэму «Адукацыя» і невялікім канцэртам Зміцера Вайцюшкевіча.
Мова нанова — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод людзей рознага ўзросту.
Назву курсаў іх заснавальнікі тлумачаць проста: многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне «родная мова» вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова!
На думку стваральнікаў курсаў, гісторыя ведае прыклады, калі народ адраджаў паўзабытую мову і гэтыя прыклады натхняюць.
Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы, з дапамогай інтэрактыўных метадаў навучання.
Усіх жадаючых чакаюць сення, 29 верасня, у 19:00 у кавярні «Салодкі пачастунак» (вул. Ажэшка 25, корпус 3).
Раскажыце пра гэта сваім сябрам!
Суполка курсаў УКантакце.
Суполка курсаў у фэйсбуку.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Гродно? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.